18 лістапада 2019 г

13 лістапада для вучняў 5 класа нашай школы прайшоў конкурс-гульня “За Беларусь!”, мэтай якога стала выхаванне нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый, творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага вучня.

Мерапрыемства праходзіла на роднай беларускай мове. Дзеці называлі дзяржаўныя сімвалы рэспублікі, ”малявалі” карціну пра нашу краіну прыгожымі словамі, з вялікай ахвотай адказвалі на пытанні пра гарады і знакамітых людзей Беларусі, знаходзілі адгадкі на загадкі.

У ходзе конкурсу вучні паказалі сябе сапраўднымі патрыётамі і знаўцамі роднага краю. Цікавым і займальным атрымалася мерапрыемтсва.

Касянкова І.С.,
класны кіраўнік 5 класа

  1. 2 2 2

25 кастрычніка 2019 г

24 кастрычнікаў дапаможнай школе ў межах папулярызацыі беларускай мовы прайшоў урок-гульня “Знаўцы роднай мовы”.

Вучні 5 класа з цікавасцю займаліся і разгадвалі крыжаванку, адгадвалі загадкі. Дзеці спрабавалі намаляваць свой аўтапартрэт, апісваючы і называючы прадметы свайго адзення на роднай мове.

Такія ўрокі ўносяць новыя фарбы і спрыяюць не толькі лепшаму засваенню мовы, але і развіццю фантазіі.

Стоўбун П.У.,
настаўнік выяўленчага мастацтва

  1. 2 2

17 кастрычніка 2019 г

17 кастрычніка ў дапаможнай школе прайшла інфармацыйная хвілінка “Гістарычныя факты пра беларускую мову”. Настаўніца паведаміла вучням пра тое, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. І калі ў літаратурнай мове налічваецца 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!

Беларуская мова з’яўляецца адной з самых меладычных. Яна адрозніваецца вялікай колькасцю не только дыялектных слоў, але і песень. Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары “Ў” у Полацку (2003 год). Ля падножжа скульптуры выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: "Ад Ефрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет”. Пра ўсё гэта вучні даведаліся з інфармацыйнай хвілінкі.

Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная...

Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

А.С. Бабіцкая,
настаўнiк беларускай мовы

  1. 2

10 кастрычніка 2019 г

У Беларусі багатая гісторыя традыцыйных мастацтваў і рамёстваў, многія з якіх існуюць і цяпер.

Дзясятага верасня ў дапаможнай школе г.Магілёва прайшло цiкавае мерапрыемства пад назвай «Народныя рамёствы Беларусi. Ткацтва»

Вучнi 5 класа прагледзелi камп’ютарную прэзентацыю, пазнаёмiлiся са старажытным рамяством беларусаў, гісторыя якога пачынаецца з перыяду першабытна-абшчыннага ладу. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфраваны аповяд пра жыццё народа, прыроду, людзей.

На выставе было прадстаўлена расшытае народнае адзенне, ручнiкi, вышыты дыван, посцiлка, абрус, палавік, праснiца. Усё гэта з'яўляецца яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі.

Мерапрыемства выклікала ў вучняў шмат пачуццяў і асацыяцый. Цяпер яны ведаюць, што гэта майстэрства не адыходзіць у нябыт. Яно было і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення, матываў і вобразаў, таму вывучэнне і прымяненне традыцыйных народных заняткаў становіцца для нас ўсё больш актуальным.

Н.М.Ржэвуцкая,
настаўнiк працоўнага навучання

  1. 2 2

3 кастрычніка 2019 г

3 кастрычніка вучні 6 класа вырашылі адправіцца ў этнаграфічную вандроўку, каб паглядзець як раней жылі нашы продкі. З гэтай нагоды яны наведалі Магілёўскі этнаграфічны музей.

Шмат новага і цікавага пабачылі навучэнцы. Пазнаёміліся з інтэр’ерам сялянскай хаты, асноўнымі прадметамі побыту, прыладамі працы, матэрыяламі, якія выкарыстоўвалі беларусы ў традыцыйных народных рамёствах. Даведаліся пра традыцыі і абрады беларусаў.

Кожнае наведванне музея прыносіць новыя ўражанні і адкрыцці навучэнцам. Этнаграфічная вандроўка ўсім вельмі спадабалася!

Субач Л.Л.,
выхавацель ГПД

  1. 2 2

26 верасня 2019 г

У чацвер, 26 верасня, для вучняў 7 класа адбылося пазакласнае мерапрыемства «Беларускія стравы».

Шмат новага і цікавага пра гісторыю нацыянальнай кухні, пра беларускія стравы даведаліся вучні на гэтым мерапрыемстве. Рэцэпты беларускай кухні - гэта заўсёды багацце рыбы, мяса, бульбы і іншай агародніны. Бульбяная бабка, мачанка з блінамі, клёцкі і аладкі з мясам, дранікі - вось тыя самыя знакавыя стравы, якія абавязкова былі на стале ў кожнай беларускай сям'і.

Падчас мерапрыемства вучні разгадвалі загадкі, крыжаванку, наведваліся пра незнаёмыя назвы страў, а напрыканцы з вялікім апетытам спрабавалі дранікі са смятанай.

Пазакласнае мерапрыемства атрымалася насычаным, цікавым і пазнавальным.

Кервіц А.М.,
класны кіраўнік 7 класа

  1. 2 2 2

19 верасня 2019 г

У межах адзінага дня беларускай мовы 19 верасня ў 9 класе прайшла віктарына "Размаўляем па-беларуску». Беларуская мова вельмі прыгожая. Гэта мова лясоў, рэк, азер, мова блакітнага неба. У ходзе мерапрыемства вучні замацавалі веды аб раслінах Беларусі (кветкі), разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, а таксама з цікавасцю прымалі ўдзел у гульне «Перакладчык». Мерапрыемства выклікала ў вучняў шмат станоўчых эмоцый.

Кафанава А.П.,
класны кіраўнік 9 класа

  1. 2 2

12 верасня 2019 г

12 верасня ў школе з вучнямі 9 класа ў межах акцыі “Гаворым па беларуску” адбылася гульня-падарожжа “Ведай роднае слова”. Вучні чыталі лірычныя вершы беларускіх паэтаў пра восень, знаёміліся з новымі словамі роднай мовы, успаміналі знаёмыя вершы школьнай праграмы. Перамогу атрымаў той, хто падрыхтаваў і прачытаў найбольшую колькасць вершаў.

Дзеці з захапленнем прынялі ўдзел у гульні.

Апанасевіч А.М.,
настаўнік старэйшых класаў

  1. 2

5 верасня 2019 г

5 верасня ў дапаможнай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае “Дню беларускай пісьменнасці і друку”.

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 " Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

Менавіта гэта і зрабілі вучні 9 класа, якія адправіліся ў завочнае (віртуальнае) падарожжа па гарадах-сталіцах пісьменства.

Галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўлялася пашырэнне ведаў аб гісторыі святкавання Дня пісьменства, знаёмства са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства і іх знакамітымі людзьмі.

Завочнае падарожжа праводзілася з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій: вучні праглядзелі камп’ютарную прэзентацыю, папрацавалі ў парах і групах, адгадвалі цікавыя загадкі.

А.С.Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы

  1. 2

23 мая 2019 г

23 мая 2019 года ў чацвёртым класе прайшла завочная гульня-падарожжа “Беларускiя краявiды”.

Пачалося мерапрыемства з таго, што вучні знайшлі на геаграфічнай карце Беларусь. Потым выдзелілі вобласці нашай краіны.

Далей наша падарожжа пайшло па кожнай вобласці Рэспублікі. Тут вучні пазнаёміліся з краявідамі кожнай вобласці.

У Брэсцкай вобласці яны пазнаёміліся з Белавежскай пушчай. У Мінскай вобласці пазнаёміліся з возерам Нарач, з Лысай Гарой. У Гродненскай вобласці з ландшафтным заказнікам “Сарачанскія азеры”. У Віцебскай воблазці з Браслаўскімі азёрамі.

Сёння вучні шмат пачулі аб нашым беларускім краі, аб прыгажосці навакольнага асяроддзя. Дзеці зрабілі вывад аб тым, што кожны павінен памятаць што прыроднае багацце неабходна нам не толькі зберагчы, але і павялічыць яго, зрабіць нашу Радзіму яшчэ прыгажэйшай.

  1. 2 2 2 2

16 мая 2019 г

16 мая 2019 года для вучняў 9-10 класаў прайшло мерапрыемства на тэму «Беларускі нацыянальны касцюм».

Вучні 9-10 класаў вялі гаворку пра беларускае адзенне і даведаліся ў чым хадзілі іх продкі. Настаўніца пазнаёміла навучэнцаў з беларускім нацыянальным адзеннем i з сiмваламi беларускага арнаменту. Таксама былі падрыхтаваны заданнi. Навучэнцы адгадвалі загадкі, гулялі ў гульню “Перакладчыкі”, перакладалі назвы адзення з рускай мовы на беларускую, малявалі беларускі касцюм.

Мерапрыемства садзейнічае выхаванню павагі да традыцый беларускага народа, узбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, выклікае любоў і павагу да роднага слова, жаданне размаўляць па-беларуску.

А.С.Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы

  1. 2 2

3 мая 2019 г

У рамках дня беларускай мовы ў 4 класе прайшла выхаваўчая гадзіна ў форме вуснага часопіса “Белавежская пушча”.

У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй, разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету Белавежскай пушчы, адказалі на пытанні, адгадалі загадкі, намалявалі найбольш спадабаўшыхся жывёл.

Самкова К.В.,
выхавацель ГПД

  1. 2 2 2

19 красавіка 2019 г

У межах правядзення адзінага дня роднай мовы ў дапаможнай школе 18 красавіка прайшла віктарына «Я люблю Беларусь».

Вучні 9-10 класаў з захапленнем спаборнічалі ў веданні беларускай мовы. Успомнілі імёны знакамітых дзеячаў Беларусі і іх уклад у мінулае і сучаснае, суаднеслі назвы гарадоў з гербамі, адгадвалi беларускiя народныя танцы, складалі прыказкі, адгадвалі загадкі. Мэта дадзенага мерапрыемства: садзейнічаць развіццю цікавасці да гісторыі, традыцый і культуры нашай Радзімы; выхоўваць любоў і павагу да беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны.

Напрыканцы мерапрыемства прагучала пажаданне вучням любіць і берагчы свой родны куток – нашу Беларусь.

  1. 2

5 красавіка 2019 г

4 красавіка выхавальнік ГПД, Наважылава М.Ф., у рамках акцыі “Далучаемся да роднай мовы” правяла з дзецьмі 3 класа віктарыну “Беларускія казкі”.

Вучні адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванку, успомнілі герояў казак “Лісіца і Журавель”, “Як курачка пеўніка ратавала” ,“Каза Манюка”. Потым, з дапамогай настаўніка, інсцэніравалі казку “Коцік, пеўнік і лісіца”.

Педагог пазнаёміў дзяцей з новай беларускай казкай “Як кот звяроў напалохаў”.

Дзецям 3 класа яшчэ мала знаёмы словы на беларускай мове, але яны спрабавалі іх чытаць і тлумачыць.

Вучні пазнаёміліся з беларускай народнай творчасцю, з выставай кніг на роднай мове, праявілі свае тэатральныя здольнасці, вывучылі некалькі новых слоў на беларускай мове.

  1. 2 2 2

21 сакавіка 2019 г

21сакавіка ў дапаможнай школе адбылася вечарына, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі.

Настаўніца Бабіцкая Алена Сяргееўна пачала сваё выступленне радкамі А.Куляшова, 105-годдзе якога святкавалася ў гэтым годзе.

Настаўніца павіншавала ўсіх прысутных са святам, сказала некалькі слоў пра свята, і пра тое, якім чынам будзе ладзіцца вечарына.

У вечарыне прынялі ўдзел вучні 9-10 класаў. Яны чыталі вершы А.Куляшова, М.Танка, М.Багдановіча, слухалі песні, пакладзеныя на вершы беларускіх пісьменнікаў – А.Куляшова “Бывай”, Я.Коласа “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, Я.Купалы “Спадчына”, у выкананні беларускіх спевакоў.

Прысутныя з захапленнем слухалі вершы і музычныя творы. Час паэзіі праляцеў непрыкметна, і, калі свята скончылася, нікому не хацелася разыходзіцца.

  1. 2 2 2

18 сакавіка 2019 г

Цікава і пазнавальна прайшоў чарговы беларускамоўны чацвер у нашай школе.

14 сакавіка 2019 г. напярэдадні свята Саракі, якое будзе адзначацца 21 сакавіка, адбылося мерапрыемства пад назвай “Другая сустрэча вясны”. Вучні разам з настаўнікам, Кучэўскай Інэсай Сяргееўнай, зрабілі з цеста і паперы жураўкоў, прагледзелі відэафільм, з якога даведаліся пра тое, як праводзілася свята “Саракі ” нашымі продкамі, пра гісторыю ўзнікнення свята, яго традыцыі.

Вучні далучыліся да гісторыі беларускай народнай культуры, даведаліся шмат цікавага.

  1. 2

7 сакавіка 2019 г

У школьнай бібліятэцы 7 сакавіка для вучняў 5 класа прайшла гадзіна паэзіі Кастуся Цвіркі “Гэта я іду – вясна”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка, які нарадзіўся 28.03.1934 ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям’і.

Кастусь Цвірка – аўтар зборнікаў вершаў “Такія сэрцы ў нас” (1959), “Бягуць раўчукі” (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Рэха дарог» (1982), «Хат вячысты дар» (вершы і паэма, 1982), «Зялёная Дуброва» (1987), «Лодка долі тваёй» (1988), а таксама кніжак вершаў і казак для дзяцей «Зайчыкаў хлеб» (1966).

Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі К.Цвірка падслухаў і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах.

Вучні з захапленнем паслухалі гутарку бібліятэкара пра пісьменніка, разгадалі крыжаванкі, паглядзелі на кампьютэры кліп на верш Кастуся Цвіркі “У кнігарні”, а потым самі чыталі творы пісьменніка.

Сілкова А.В.,
бібліятэкар

  1. 2 2 2

28 лютага 2019 г

З мэтай папулярызацыi беларускай мовы, дапамогi навучэнцам у вывучэннi гiсторыка-культурнай спадчыны роднай краiны i яе сучасных дасягненняў 28 лютага 2019 года ў нашай навучальнай установе прайшла інтэрактыўная вiктарына «Цi ведаю я Беларусь?»

Знайшліся жадаючыя паспрабаваць свае сілы ў гэтым выпра-баваннi i прадэманстраваць свае веды. У вiктарыне прымалi ўдзел вучнi старэйшых класаў.

Жаданне размаўляць на роднай мове адчувалася ў адказах на пытаннi вiктарыны. Удзельнiкi паказалi добрыя веды пра свой цудоўны край, пра традыцыi народа.

Па заканчэннi iнтэрактыўнай вiктарыны былi падведзены вынiкi i каманда-пераможца атрымала заслужаную ўзнагароду. Але пераможаных ў гэтым выпрабаваннi не засталося. Бо кожны з уд-зельнiкаў атрымаў новыя веды, адкрыў для сябе духоўныя скарбы роднай краiны.

Л.У. Дайнека,
настаўнік-дэфектолаг

  1. 2 2

21 лютага 2019 г

21 лютага 2019 года ў рамках правядзення Міжнароднага дня роднай мовы ў нашай школе прайшла акцыя “ Пішам дыктант разам”. У ёй прынялі ўдзел вучні і настаўнікі школы. Усе разам напісалі дыктант на беларускай мове “Родная мова”. Удзельнікі акцыі яшчэ раз праверылі сваё веданне роднай мовы. Гэтая акцыя дазволіла ўсім не толькі ўпэўніцца ў валоданні роднай мовай, але і адчуць сябе сапраўднымі беларусамі.

Хочацца падкрэсліць важнасць дадзенай акцыі. Гэта дазваляе захаваць родную мову, выхоўваць любоў да яе, павагу. Мова павінна жыць.

Хай квітнее наша мілагучная, прыгожая беларуская мова!

А.С. Бабіцкая,
настаўнік беларускай мовы

  1. 2 2

19 лютага 2019 г

19 лютага, сярод вучняў пачатковых класаў быў праведзены конкурс малюнкаў «Родная Беларусь». Заданне намаляваць свой родны край не толькі зацікавіла вучняў, але і выклікала натхненне зрабіць сапраўдную выставу. Важна было не толькі намаляваць малюнак, але і коратка расказаць аб тым, якой бачаць дзеці нашу Радзіму.

Удзельнікі конкурсу малявалi свой родны край, дарагiя сэрцу мясцiны: густыя лясы, шырокiя палi, празрыстыя рэчкi. Гэтыя краявiды ўражваюць у любую пару года, напаўняюць душу пяшчотай.

Пераможцамi конкурсу сталi: Трызонаў Стэфан і Качулка Аляксей.

Мерапрыемства пакінула пасля сябе не толькі добры настрой, але і жаданне размаўляць на нашай мілагучнай беларускай мове.

Маісеенка Н.М.,
настаўнік пачатковых класаў

  1. 2 2

8 лютага 2018 г.







6 лютага 2019 года споўнiлася 105 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, выдатнага паэта, лiтаратурнага крытыка, публiцыста, перакладчыка, кiнасцэнарыста, грамадскага дзеяча, ветэрана Вялiкай Айчыннай вайны.

З нагоды дня нараджэння паэта ў дапаможнай школе прайшла гадзiна паэзii «Вершы А. Куляшова», прысвечаная жыццю i творчасцi паэта.

Вучнi прачыталi вершы «Спакойнага шчасця не зычу нiкому», «Верасень», праслухалi песнi, створаныя на вершы А. Куляшова «Магiлёўская хмарка», «Алеся». Прагледзелi прэзентацыю «105 гадоў з дня нараджэння А. Куляшова».

А.С. Бабiцкая,
настаўнiк беларускай мовы i лiтаратурнага чытання

24 студзеня 2018 г.

Край мой – гонар мой


Для вучняў нашай школы малая радзіма - гэта незабыўныя, цікавыя, а часам і чароўныя звычаі нашага горада.

24 студзеня 2019 года ў бібліятэцы прайшла гутарка пад назвай “Край мой – гонар мой”, накіраваная на выхаванне любві і павагі да гісторыі і традыцый магілёўшчыны.

Вучні 10 класа прачыталі ўрыўкі з паэмы Янкі Купалы “Магіла льва”, пазнаёміліся з галоўнымі сімваламі горада Магілёва, выставай кніг “Край мой – гонар мой”, на якой размешчаны кнігі пра наш любімы Магілёў. Напрыклад, Арцем’еў В. “Выгнаннікі”, “Могилёвщина. Легенды, события, люди”, “Могилёвщина олимпийская”, “Освобождение: от Хотимска до Могилёва и Бобруйска” і гэтак далей.

Вучням быў прапанаваны прагляд відэафільма “Магілёў” і прэзентацыя “Стары горад. Стары Магілёў”.

Сілкова А.В.,
бібліятэкар

  1. 2 2

11 студзеня 2018 г.







У чацвер, 10 cтудзеня, у рамках акцыі "Размаўляем па-беларуску" для вучняў 9 класа прайшло мерапрыемства “ Як ты сэрцу майму мiла, дарагая Беларусь!"

Мерапрыемства прайшло з вялiкiм захапленнем. Вучнi падрыхтавалі невялiкiя выступленнi аб гiсторыi краiны i нашага гораду. Дзецi прымалi актыўны ўдзел у розных вiдах работы: з захапленнем падбiралi словы, якiмi можна «намаляваць» нашу краiну, разгадвалi крыжаванку, размалеўвалi карту, адказвалi на пытаннi. На заканчэннi вучнi прагледзелi вiдэафiльм «Мая Беларусь»

Мерапрыемства выклікала ў вучняў iнтарэс, гонар за сваю Радзіму!

Золіна Н.К.,
выхавацель ГПД

  1. 2 2

20 снежня 2018 г.

Безумоўна, вялікую цікавасць у дзяцей выклікаюць інсцэніроўкі казак. У іх дзейнічаюць традыцыйныя персанажы: дзед і баба, мядзведзь і лісіца, воўк ды зайчык, певень, каток і г.д. – зразумелае дзецям казачнае асяроддзе, якое, дарэчы, на працягу многіх стагоддзяў уплывае на выхаванне характару, у тым ліку, падлеткаў.

У гэтых творах асуджаюцца і высмейваюцца сквапнасць, зайздрасць, гультайства, мана і іншыя заганы. Разам з тым спрыяюць выхаванню шчырасці, кемлівасці, смеласці, чуласці, узаемадапамогі.

Вялікую зацікаўленасць удзельнічаць у спектаклі па матывах казкі «Ліса і заяц» прадэманстравалі вучні восьмага класа нашай школы.

Праца над спектаклем пачалася са сцэн і дыялогаў, падрыхтоўкі рэквізіту, моўных асаблівасцей і манеры ўзаемаадносін галоўных герояў. Улічваліся і псіхафізічныя дадзеныя выхаванцаў.

Галоўнае ж было ў тым, што прачытаўшы казку, разам з дзецьмі задавалі пытанне – аб чым яна? Прыйшлі да высновы, што ў першую чаргу нас прывабілі такія з’явы, як сяброўства, узаемадапамога.

Гэта вельмі яскрава прадэманстравалі дзеці, калі інсцэніравалі паводзіны Пеўніка, які прыйшоў на дапамогу Зайчыку.

У той жа час было выказана аднадушнае абурэнне труслівымі паводзінамі Воўка і Мядзведзя. Таму свае паводзіны за тэатральнай шырмай выканаўцы роляў так таленавіта суадносілі з паводзінамі сваіх казачных герояў.

Гучала беларуская мова, дзеці дэманстравалі творчую дзейнасць, з іх дапамогай канфлікт у інсцэніроўцы выступіў як крыніца барацьбы. У ім сутыкнуліся супрацьлеглыя інтарэсы і паводзіны.

І ўсё гэта – вельмі добрая магчымасць рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей.

М.М.Цвілік,
выхавальнік групы падоўжанага дня,
кіраўнік гуртка лялек
«Казка – мудрая падказка»

  1. 2 2 2

14 снежня 2018 г.

27 снежня 2018 года спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, празаіка, кінадраматурга, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Анатоля Сцяпанавіча Вялюгіна.

Напярэдадні юбілею вучні нашай школы таксама вырашылі павіншаваць пісьменніка. З гэтай нагоды з навучэнцамі 10 класа была праведзена паэтычная хвілінка “Чытаем вершы А.Вялюгіна”.  На мерапрыемстве дзеці даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка, праслухалі аўдыёзапіс “Спелы бор” у выкананні Аляксандра Гарцуева. Вучні чыталі вершы пра вайну “Перапёлачка”,  “Жыцця майго і смерці пераправы”, вершы пра каханне “Вечар”, “У чмяліным лузе”.

Удзельнікі паэтычнай хвілінкі засталіся ў захапленні ад прыгожых, эcтэтычнa тoнкix i эмaцыянaльных вершаў паэта.

Бабіцкая А.С.,
настаўнік беларускай мовы

  1. 2

7 снежня 2018 г.










У чацвер, 6 снежня, у рамках акцыі "Размаўляем па-беларуску" для вучняў 6 класа прайшоў ранішнік "Беларускія народныя песні". На працягу многіх стагоддзяў ствараў свае песні беларускі народ. У іх адлюстраваны гісторыя, праца і побыт народа. Калі з'явілася першая песня, не ведае ніхто. Але ў жыцці кожнага чалавека яна з'яўляецца з калыханкі маці, працягваецца ў дзіцячых напевах і суправаджае яго ўсё жыццё.

Вучні праслухалі абрадавыя і бытавыя песні "Перапёлачка", "Ой, рана на Івана", "Ой, рэчанька", "Ох, і сеяла Ульяна лён". Таксама яны пазнаёміліся з беларускімі народнымі інструментамі,такімі як бубен, дудка, свісцёлка, гармонік.

Кервіц А.М.,
настаўнік рускай мовы

  1. 2

23 лiстапада 2018 г.

22 лістапада вучні 7 класа сталі ўдзельнікамі мерапрыемства “Выказванні пра родную мову”. Дзеці акунуліся ў падарожжа па неабсяжных прасторах мовы з яе вытокаў, з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай народнасці і мовы да сучаснасці.

Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытання, чаму беларуская мова прыгожая і мілагучная; слухалі і дапаўнялі беларускія прыказкі і прымаўкі; адгадвалі беларускія загадкі.

Гучалі вершы пра любоў да беларускай мовы паэтаў: З. Бядулі, Н.Гілевіча, М.Танка, Я.Коласа і іншых.

Мерапрыемства выклікала ў дзяцей жаданне крыху па іншаму, больш адказна, ставіцца да вывучэння роднай мовы.

“Гучы, мая родная мова!”.

Савельева А.Г.,
выхавальнік ГПД

  1. 2

9 лiстапада 2018 г.

Восьмага лiстапада мы з вучнямі 10 класа адправіліся ў цікавае пазнавальнае падарожжа і пазнаёміліся са старажытным народным святам беларусаў Дажынкі”. Гэта свята звязана з апошнімі момантамі жніва. Пагулялі ў гульню “Звяжы сноп”, паслухалі прыказкі і прымаўкі, адгадалі загадкі. Дзеці пазнаёміліся з мастацка – вызначальнай рысай абрадаў жніва ў беларусаў, незвычайным меладычным багаццем “спякотных мелізмаў – пераліваў” жніўных песень, блізкіх па сваёй трагедыйнай напружанасці да галашэнняў, але гімнічна ўзнёслых у сваім агульным гучанні. У гэтым у першую чаргу бачыцца галоўная эстэтычная вартасць абрадаў жніва і іх агульнакультурнае значэнне ў выхаванні дзяцей.

Чалавек стаў сапраўдным працаўніком і набыў упэўненасць у заўтрашнім дні, калі стаў араць, сеяць, жаць. Белая Русь пачыналася з зерня, кінутага ў зямлю. Мацнела, станавілася магутнай дзяржавай наша Радзіма рукамі сейбіта. Нашы карані – ад зямлі. І мы павінны пра гэта памятаць. Шанаваць, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне традыцыі і звычаі, якімі жылі калісьці нашыя продкі.

Вучнi зразумелi, як высока ацэньваецца высакародная праца хлебаробаў, механізатараў, камбайнёраў, трактарыстаў, усіх тых, хто кожны год сваімі рукамі вырошчвае Хлеб, які кожную раніцу, кожны дзень падаецца да стала кожнага чалавека.

Хвала працавітым чалавечым рукам! Хвала Хлебу!

Дажынкі у Беларусі сёння - свята з вялікай літары.

Ржэвуцкая Н.М.,
настаўнiк працоўнага навучання

 

  1. 2 2

26 кастрычніка 2018 г.

25 кастрычнiка ў 5 класе прайшло мерапрыемства пад назвай «Ветлiвыя словы». На гэтым мерапрыемстве дзецi пашырылi i ўдасканалiлi веды аб ветлiвых словах. Некаторыя вучнi падрыхтавалi i прачыталi вершы.

Хочацца верыть, што пазнаёмiўшыся з ветлiвыми словамi вучні змогуць глыбей зразумець прыгажосць роднай мовы.

 

  1. 2 2

12 кастрычніка 2018 г.

У чацвер 11 кастрычнiка с вучнямi 9-х класаў была праведзена пазнавальная гульня “Беларускі rаляндар”.

Удзельнікі былі падзелены на дзве каманды і спаборнічалі памiж сабой, выконваючы розныя заданні. Яны складалi назвы месяцаў з розных лiтар, апісвалі важнейшыя беларускiя народна-рэлігійныя святы, знаёміліся са скорагаворкамі пісьменніка Васіля Жукава, і самі прыдумвалі скорагаворкі па назвах месяцаў. Гульня абудзіла цікавасць у дзяцей да пазнання беларускага календара.

 

  1. 2 2 2

28 верасня 2018 г.

У гісторыі культуры Беларусі ёсць практычна забытыя віды народнай дэкаратыўна- прыкладной творчасці, якія ў свой час перажылі яркі росквіт, а потым, па розных прычынах, аказаліся забытымі.

Перш за ўсё гэта датычыць мала вядомага сёння мастацтва стварэння ўзораў з паперы – выцінанак.

Вучні 5 класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтага віда творчасці на Беларусі, даведаліся, што ў канцы ХІХ і асабліва ў першай палове ХХ ст. ажурныя папяровыя ўзоры можна было бачыць амаль у кожнай хаце. Перад святамі, звычайна да Вялікадня, добрыя гаспадыні ўпрыгожвалі сцены, вокны, паліцы для посуду і абразоў выцінанкамі.

Пазнаёміўшыся с гісторыяй выцінанкі і яе разнавіднасцямі, вучні паспрабавалі зрабіць выцінанку сваімі рукамі. З работ, якія атрымаліся, у канцы занятку зрабілі выставу.

 

Субач Л.Л.,
выхавацель ГПД

  1. 2

21 верасня 2018 г.

20 верасня ў 3 класе прайшло віртуальнае падарожжа “Мой Магілёў”. Вучні разам з настаўніцай запланавалі маршрут для экскуріі па роднаму гораду.

Дзеці вандравалі па вядомых мясцінах роднага горада. Прайшліся па пешаходнай вуліцы, зазірнулі ў раён новабудоўлі, пазнаёміліся з гістарычнымі мясцінамі, убачылі, як выглядае горад з вышыні птушынага палёту.

 

Баранава І.Г.,
настаўнік пачатковых класаў

 

  1. 2 2

13 верасня 2018 г.

13 верасня вучні 9 класа ўдзельнічалі ў мерапрыемстве “Сцежкамі Скарыны”, прысвечаным Дню беларускага пісьменства. Настаўніца расказала прысутным пра нашага першадрукара Францыска Скарыну, яго жыццёвы і творчы шлях.

Вучням быў прапанаваны прагляд прэзентацыі “Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання”, што дало магчымасць падрабязней даведацца пра асветнікаў і славутых людей Беларусі. Дзеці завочна пабывалі ў Празе і Вільні, дзе Ф.Скарына друкаваў свае кнігі. Асобна было нагадана, што ў 2017 годзе споўнілася 500 год Бібліі Скарыны.

 

А.С.Бабіцкая.,
настаўнік беларускай мовы

 

  1. 2 2

7 верасня 2018 г.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дапаможная школа г.Магілёва” кожны чацвер беларускамоўны. І гэты чацвер не стаў выключэннем. У школе праходзіла акцыя “Размаўляй  па-беларуску”. Вучні 6-10 класаў прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.

На перапынку ўсе жадаючыя  прыходзілі ў кабінет беларускай мовы і прымалі ўдзел у акцыі. Вучні, разам з настаўніцай беларускай мовы, рабілі пераклад цікавых слоў з рускай мовы на беларускую.

Усе ўдзельнікі акцыі зразумелі неабходнасць вывучэння беларускай мовы, выхавання любові і павагі да роднай мовы, да сваёй краіны.

 

А.С.Бабіцкая.,
настаўнік беларускай мовы

 

  1. 2 2

28 мая 2018 г.

Падарожжа ў мінулае беларускай вёскі

      24 мая вучні 4 класа разам з выхавацелем групы падоўжанага дня наведалі этнаграфічны музей і зрабілі падарожжа ў мінулае беларускай вёскі. Яны пазнаёміліся з убраннем вясковай хаты, з рэчамі, якімі карысталіся простыя сяляне, паназіралі, як збіралі мёд, малолі зерне, ткалі.
      Дзецям цікава было даведацца як раней азначалі святы: Каляды, Вялікдзень, вяселле.
      Вучням спадабалася адзенне, у якое апраналіся вяскоўцы і лялькі, якія былі ў хлопчыкаў і дзяўчынак у мінулым.
      Падчас экскурсіі дзеці пачулі шмат новых беларускіх слоў, якія дапамогуць ім лепш разумець родную мову.

  1. 2 2 2

18 мая 2018 г.

     Беларускія чацвяргі” парадавалі вучняў 6,7 класаў гульнёй-падарожжам “Беларускія краявіды”. У мэтах прывіцця цікавасці да вывучэння беларускай мовы, нацыянальных традыцый, знаёмства з беларускімі краявідамі ў бібліятэцы 17 мая прайшла гульня-падарожжа  «Беларускія краявіды». Аматары гісторыі і краязнаўства даведаліся шмат новага пра наш беларускі край, родны горад, пра яго традыцыі і краявіды. Вучні пазнаёміліся з выставай кніг “Пазнаём Беларусь разам”, згулялі ў гульню “Падарожжа па Беларусі”, разгадалі філворд “Любоў да роднага краю”, крыжаванку “Люблю наш край”, прачыталі вершы пра сваю малую радзіму – горад Магілёў, сталі ўдзельнікамі віртуальнай экскурсіі па родным горадзе.
     Такія мерапрыемствы дапамагаюць адчуць свае карані,  выклікаюць жаданне зберагчы памяць пра іх.

Сілкова А.В.,
бібліятэкар

  1. 2 2 2

10 мая 2018 г.

     10 мая ў рамках папулярызацыі беларускай мовы ў 9-10 класе прайшоў конкурс “Знаўцы беларускай літаратуры”,  прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння вядомага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры  Янкі Маўра.
     Янка Маўр ( Іван Міхайлавіч Фёдараў) – адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, класік прыгодніцкага, фантастычнага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры.
     Вучні старэйшых класаў, якія ўжо добра знаёмы з жыццём і творчасцю вядомага пісьменніка, разгадвалі даволі сур’ёзныя крыжаванкі. Пераможцамі ў гэтым конкурсе сталі вучні 9 класа. Таксама вучні прагледзілі прэзентацыю “Жыццёвы шлях пісьменніка”.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры 
 А.С.Бабіцкая

  1. 2 2

3 мая 2018 г.

     У рамках факультатыўных заняткаў  “Тэхналогія народных рамёслаў” адбыліся заняткі практычнага накірунку “Этнаграфічная вандроўка”.
      Адметнай рысаю нашага часу з’яўляецца ўзросшая цікаўнасць да народнай духоўнай культуры, важнейшымі праяўленнямі якой лічацца святы, абрады і звычаі народнага каляндара. Некаторыя з іх набылі статус дзяржаўных свят Беларусі.
     Каб паглыбіць веды аб традыцыях беларусаў, вучаніцы  9 класа слухалі паданні народнага эпасу, паспрабавалі сваю моц у выкананні некалькіх відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

  1. 2 2

20 красавіка 2018 г.

     19 красавіка з нагоды дня беларускай мовы ў 3 класе прайшла  віктарына “Беларускія народныя казкі”.
     Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, прынялі ўдзел  у конкурсе “Адгадай казку па кніжнай ілюстрацыі”, адказалі на пытанні віктарыны.
      У гэты вясенні дзень вучні не толькі добра правялі час пасля ўрокаў, але і павесяліліся ад душы – узгадалі свае любімыя казкі і намалявалі казачных герояў.

  1. 2

12 красавіка 2018 г.

     12 красавіка  ў 2 класе дапаможнай школы г. Магілёва  прайшоў вусны часопіс «Белавежская пушча вачыма дзяцей».
     У час гэтага мерапрыемства вучні даведаліся пра гісторыю Белавежскай пушчы, пра жывёл і птушак, якія насяляюць яе, пра рэліктавыя расліны, што растуць там.
     Дзеці таксама  ўбачылі  фотаздымкі рэдкіх жывёл і птушак, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Баранава І.Г.,
настаўнік пачатковых класаў

  1. 2 2 2

5 красавіка 2018 г.

     У кожным куточку нашай краіны жыве беларуская мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях.
      5  красавіка ў школьнай бібліятэцы для вучнямў 3 класа была праведзена гутарка каля выставы кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў “Чытаем беларускую кнігу”, прысвечаная Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі. Вучні знаёміліся з творамі сучасных пісьменнікаў Р.Баравіковай, Н.Галіноўскай, А.Зэкава, У.Мазго, Л.Рублёўскай і іншых, адгадвалі вершаваныя загадкі, вучыліся перакладаць тэксты.

Сілкова А.В.,
бібліятэкар

  1. 2 2

29 сакавіка 2018 г.

      28 красавіка ў дзень беларускай мовы выхаванцы школьнага дзіцячага лагера “Вясёлка” прынялі ўдзел у літаратурнай гасцёўне “Песняры зямлі беларускай”.
      У рамках мерапрыемства дзеці паглядзелі фільмы пра жыцце і творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа. Таксама праслухалі ўрыўкі з выдатных твораў пісьменнікаў: паэмы «Магіла льва», «Спадчына», вершаў «Хлопчык і лётчык», «Алеся».
      Некаторыя вершы пiсьменнiкаў пакладзены на музыку і на літаратурнай вечарыне прагучалі песні ў выкананні беларускай групы «Песняры». Атмасфера на мерапрыемстве была душэўная, пранікнутая беларускім каларытам.
      Напрыканцы мерапрыемства вучні адказалі на пытанні віктарыны па творчасці пісьменнікаў і атрымалі невялічкія прызы.

  Каралькова В.А.,
 выхавацель

  1. 2

19 сакавіка 2018 г.

     15 сакавіка ў 4 классе прайшло  завочнае падарожжа  «Зямля мая – зялёны дом».
      Не выходячы з класса,  дзеці віртуальна пабывалі ў розных мясцінах Беларусі. Даведаліся шмат цікавага пра прыроду краіны.
      Прырода Беларусі ўнікальна.Тут можна сустрэть шмат рэдкіх раслін і жывёл.  У Беларусі працякае больш за 20 тысяч рэк , налічваецца больш за 10 000 тысяч азёр. А на поўначы краіны  знаходзіцца вялікая колькасць балот.
     У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі. Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь.
      Напрыканцы мерапрыемства зрабілі вынік, што прырода не можа быть невычарпальнай, калі з ёю абыходзіцца не па гаспадарску. Таму клопаты аб захаванні, разумным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, іх памнажэнні – справа не толькі дзяржавы, але і кожнага чалавека  паасобку.

  Ціткова Т.М.,
 настаўнік 4 класа

  1. 2 2

2 сакавіка 2018 г.

       1 сакавіка ў 8 класе ў межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” была праведзена гульня-віктарына “Уся Беларусь”.
        Асноўнымі задачамі гэтага мерапрыемства з’яўляецца засяроджанне ўвагі вучняў на гістарычным і літаратурным лёсе Беларусі, абуджэнне цікавасці да роднай мовы і нацыянальнай спадчыны краіны.
         Гульня праходзіла ў выглядзе падарожжа па Беларусі са спыненнямі на розных прыпынках. Дзеці з зацікаўленасцю выконвалі разнастайныя заданні, у тым ліку калектыўныя, стараліся размаўляць на беларускай мове. Напрыканцы гульні былі адзначаны самыя актыўныя ўдзельнікі.
         Пасля мерапрыемства адбыўся прагляд відыяфільма “Мая Беларусь”, на які былі запрошаны бацькі вучняў.

Кудзялевіч А.М.,
выхавальнік ГПД

  1. 2 2 2

22 лютага 2018 г.

        21 лютага ў нашай школе праводзілася акцыя “Пішам дыктоўку разам”. Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца ва ўсім свеце менавіта ў гэты дзень.
        Далучыцца да штогадовай традыцыі і тым самым выказаць падтрымку жывому беларускаму слову мог кожны жадаючы. Прыхільнікам роднай мовы было прапанавана напісаць пад дыктоўку ўрывак з твора нашага земляка Анатоля Крывіцкага «Роднае слова».
         Чытала тэкст кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў старэйшых класаў Кервіц А.М.

  1. 2

19 лютага 2018 г.

        У кожнага чалавека ёсць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі … Без бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Мне Богам дадзена Радзіма… І я заручаны душой
З яе азёрнымі вачыма, з яе жытнёвай цішынёй.
Мне Богам дадзена Радзіма… Зноў, як замову паўтару:
Мне без яе жыць немагчыма, без Беларусі я памру
Змітрок Марозаў

   Беларусь — край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

Над Белай Руссю – белы бусел з бусліхай у вышыні нябёс.
А гэта значыць Белай Русі наканаваны шчасны лёс
 В. Лукша
    Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Такім чынам,   галоўнае  пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?»
    А на гэтае пытанне адказвалi  15 лютага вучнi 5 класа разам з настаўнiкам пачатковых класаў Золiнай Н.К. Яны завочна падарожнiчалi па краiне  белых буслоў-Беларусi.

Беларусь — чароўны край, пушчы і палеткі,
Па вясновых паплавах расцвітаюць кветкі.
Беларусь — гняздо буслоў, птушак белакрылых.
Наша родная зямля, наш куточак мілы.

    Радзіма нашых продкаў — дзядоў, бацькоў. А Радзіму, як вядома, трэба любіць і шанаваць. Менавіта гэтай тэме народ прысвяціў шмат прыказак і прамавак. I першым прытулкам у падарожжы быў прыпынак «Складзi  прыказку i прымаўку». Вучнi працавалi ў парах,  знаходзiўшы  адпаведныя часткі прыказак і прымавак.
    Радзіма — гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры.
    Працягам падарожжа была  гульня  “Згубіліся словы”. Трэба было  пераставіць літары так, каб атрымаліся словы – назвы   беларускiх гарадоў. У дапамогу вучням была карта Рэспублікі Беларусi.
    Напрыканцы  быў праведзены блiц-турнiр. Вучнi адказвалi на розныя пытаннi пра нашу краiну.
    Вынiкам  падарожжа сталi пейзажныя замалеўкi «Зямля  белых буслоў»

 

  1. 2 2 2

9 лютага 2018 г.

     

Вось так і  планіруюць, планіруюць буслы.  Ветразі  іхнія  раскрылены  над дрэвамі, пушысты хвост, як  веерам накрыў выцягнутыя ногі.  Белыя  аддзенні даўніх вясковых людзей, белыя іхнія валасы, белы колер скуры, белыя ветразі крылаў .., і таму мне здаецца нашу Беларусь можна назваць зямлёю пад белымі крыламі
                                                                                                 У. Караткевіч

   Расправіўшы белыя крылы, ляцяць буслы. Іх у Беларусі вельмі шмат. Сваімі крыламі яны нібы накрываюць нашу цудоўную краіну. Бусел – найдаражэйшая для беларусаў птушка. Таму, хоць гэтая назва  i ўмоўная, але вельмі яскравая і пяшчотная. Беларусы шануюць белы колер – колер дабра і чысціні. Нават у нацыянальным касцюме беларуса адразу трапляюць на вочы белыя  кашулі з чырвоным арнаментам. Iснуе легенда, што белакрылы бусел у чырвоных ботах, які ўпэўнена крочыць па нашых палетках, гэта зачараваны беларус. З даўніх часоў буслы ў вялікай колькасці сяліліся па тэрыторыі Беларусі. Людзі верылі, што, калі над дахам паселіцца бусліная сям’я, будзе ў хаце шчасце і дабрабыт. І таму будавалі над  сваiмi хатамі буслянкі.
    Высветліць ці так гэта і вырашылі вучні 4 i 5 класаў, прыняўшы ўдзел у этнаграфічным турніры "Беларусь пад белымі крыламі" 8 лютага 2018 года, які праводзіла настаўнік-дэфектолаг Дайнека Л.У..
    У турніры прымалі ўдзел 2 каманды «Ляночкі» і «Буслiкi». Падчас турніру вучні чыталі вершы Я. Купалы і Я. Коласа, падарожнічалі па старонках гістарычнага мінулага нашай краіны, пазнаючы шмат цікавага аб   мінулым нашага народа, аб яго звычаях і традыцыях.
    Найбольшую цікавасць выклікалі ў вучняў  прыстасаванні працы і хатняе начынне нашых продкаў: маслабойка, пернік,  качулка, верацяно, прас, драўляны і гліняны посуд, ручнікі з прыгожай вышыўкай,  цудоўныя абрусы, посцілкі і iншае. Удзельнікі турніру былі ўражаны ўменнем і талентам  нашых продкаў.   
    Шмат цікавага і павучальнага вынеслі ўдзельнікі турніру з гэтай сустрэчы.
І цяпер яны дакладна ведаюць, што Беларусь невыпадкова называюць зямлёй пад белымі крыламі. Прыгожыя, велічныя птушкі – буслы – лічацца яе сімвалам. З якой  важнасцю апускаюцца буслы на зямлю! Як любяць яны наш край, што за тысячы кіламетраў з іншага кантынента ранняй вясной вяртаюцца з выраю, каб парадаваць нас сваім прылётам. І столькі глыбокага суму абудзяць у сэрцы, калі ў чарговы раз збяруцца адлятаць на зімоўку…

  1. 2 2 2 2 2 2

2 лютага 2018 г.

     

Падарожжа ў мінулае “Побыт беларусаў”
Як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры,
сваіх сімвалаў памяці.
                                                                                                 В.Ляшковіч

   Нашы прашчуры, якім невядомы былі многія сучасныя аўтаматызаваныя машыны, механізмы і прылады, амаль усе рабілі сваімі рукамі. Традыцыі і тэхнікі беражліва захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Колькі працы і душы трэба было ўкласці, каб пацешыць вочы людзей.
   1 лютага мы з вучнямі 9 класа адправіліся ў цікавае пазнавальнае падарожжа ў мінулае нашай краіны, дзе пазнаёміліся з самабытнымі рамёствамі нашых продкаў: ткацтва, ганчарства, бондарства, лазапляценне, вышыўка. На выставе вучні ўбачылі ёмкасці  з лазы: кошыкі, хлебніцы, карабы, абутак беларусаў - лапці, валёнкі. Выклікалі вялікае захапленне   вышываныя ручнікі, якія з’яўляліся неад’емнай часткай жыцця беларусаў. Многіх зацікавіла ткацтва. Зараз  тканыя вырабы ўсё часцей  з’яўляюцца на святах, выстаўках, у магазінах у якасці сувеніраў. Гліняныя  збаны, глякі, міскі, кубкі – неабходныя рэчы ў гаспадарцы, бо ў іх добра захоўваліся малако, смятана, твораг, масла. Гліняны посуд і сёння карыстаецца попытам. Радуе ён вока і на куханнай паліцы, і на абедзенным стале. Зацікавіў дзяцей драўляны посуд, які здаўна распаўсюджаны  ў беларусаў: лыжкі, каўшы, кадушка, маслабойка, ступа.
    Я паспрабавала данесці да дзяцей, які сімвалічны сэнс таіцца за звыклымі для нас рэчамі. Адметнай асаблівасцю рэчаў, прадстаўленных на выставе, з’яўляецца тое, што ўсе яны выраблены ўручную і выпраменьваюць энергетыку таго часу.Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога укладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды, трэба.
    Часцей азірайцеся, сябры, назад у мінулае, каб не пагасла свечка ў хаце з матчынай душою, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.

Ржэвуцкая Н.М.,
настаўнік працоўнага навучання

  1. 2 2 2 2 2 2

26 студзеня 2018 г.

     25 студзеня ў 10 класе адбылося чарговае пасяджэнне гуртка «Магiлёўцы», якое было прысвечана беларускай кухнi i кулiнарным рэцэптам.
    Народ беларускi, гасцiнны народ
    I любiць прыгожыя святы,
    Дзе столькi вяселых, цудоўных прыгод
    Дзе стол накрываюць багаты.
    А стравы такiя, што нашы дзяды
    Калiсьцi яшчэ гатавалi
    Нашчадкi да нашых часоў праз гады
    Рэцэпты тых страў захавалi.
     Беларуская народная кухня мае вялiкую колькасць нацыянальных страў, створаных вынаходнiцтвам, вопытам i ўменнем многiх пакаленняў жанчын-сялянак.   
    У беларусаў галоўнымi зыходнымi прадуктамi харчавання былi мука, крупа i бульба. У беларускай прыпеўцы пяецца:
    Смачна бульба з саланiнай,
    Смачна бульба з агурком,
    Смачна бульба з каўбасою,
    Смачна бульба з селядцом.
      На пасяджэннi гуртка вучнi пазнаемiлiся з беларускiмi стравамi: лазанкi (старажытная мучная страва), налiснiкi (тонкiя блiны з пшанiчнай мукi), кашы (каша з бабоў цi гароха), крупнiк (страва з ячменных цi прасяных круп, забеленых малаком).
      Пазнавальная гульня «Поле цудаў» на тэму «Прысмакi беларускай кухнi», якая адбылася ў другой палове пасяджэння гуртка, пашырыла веды вучняў пра беларускую кухню.
      Пасля гульнi ў класе прайшоў конкурс «Самы смачны дранiк». Вучнi пачаставалi адзiн аднаго дранiкамi, якiя яны прыгатавалi самастойна.

Суздалева I.А.,выхавацель ГПД

  1. 2 2 2 2 2

19 студзеня 2018 г.

       Выхаванне нацыянальнай свядомасці і прывіццё цікавасці да вывучэння традыцый беларускага народа, яго культуры і мовы – адзін з накірункаў выхаваўчай работы дапаможнай школы.
        Гульні ды забавы, трапныя прымаўкі і прыказкі, жарты і хітраватыя загадкі – вось такім разнастайным быў асартымент свята, якое 18 студзеня правяла школьны бібліятэкар для вучняў 8 і 10 класаў.
        Да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала бібліятэкар у вобразе ТАЛАКІ (багіня ўраджаю) са сваімі заданнямі. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды “Літаратуразнаўцы” і “Мовазнаўцы”. Школьнікам спадабалася разгадваць разнастайныя крыжаванкі. Яны ўспомнілі прымаўкі пра дзяцей, Радзіму, паказалі свае веды роднай мовы ў гульні “Знайдзі пару”, дзе трэба было падабраць да рускіх слоў іх беларускае значэнне. На дапамогу вучням прыйшоў «Русско-белорусский словарь».
       Хлопцы і дзяўчаты павінны не толькі добра ведаць родную мову, але шанаваць і захоўваць яе.

Сілкова А.В., бібліятэкар

  1. 2 2 2

12 студзеня 2018 г.

       11 студзеня 2018 года ў трэцім класе прайшла завочная экскурсія ў беларускі музей “Рамёствы Беларусі”.
        Пачалося мерапрыемства са знаёмства з музеем старадаўніх рамёстваў у Дудутках. Настаўнік пазнаёміў дзяцей з укладам панскага двара і працай таленавітых майстроў.
        Дзеці таксама даведаліся, што ў музеі «Дудуткі» ёсць адзіны ў Беларусі старадаўні млын, які працуе. Даведаліся аб гісторыі стварэння і прынцыпе працы «ветрака». Вышыня млына – 14 метраў. Ён быў  пабудаваны ў 1905 годзе братамі Міхаілам і Іванам Паляковымі з в.Бярозаўка, Гомельскай вобласці. У часы калектывізацыі браты былі сасланы ў Сібір, а млын стаў належыць калгасу. У 20 стагоддзі ён не працаваў і паступова прыходзіў у разбурэнне. Калі быў створаны музей, было вырашана перавезці млын на тэрыторыю комплекса і правесці працу па яго аднаўленні.
       У музеі ёсць кузня, у якой можна атрымаць у падарунак ад каваля - падкову на шчасце. Лічылася, што калі павесіць яе над уваходам у жыллё, то дом заўсёды будзе агароджаны ад усяго дрэннага.
       А ў пякарні можна паспрабаваць свежы хлеб. Наведвальнікі музея могуць таксама пакаштаваць свежае вясковае масла і сыр.
        Акрамя гэтага, у рамесных майстэрнях ёсць яшчэ:саломапляценне, лазапляценне, пякарня, ганчарня, дрэваапрацоўчая майстэрня, бровар.
        Дзеці пабачылі і патрымалі у руках прадметы рамёстваў,зробленыя з саломкі і  гліны (саломапляценне, ганчарная справа).
        Мерапрыемства вельмi спадабалася вучням.

  1. 2 2 2 2

4 студзеня 2018 г.

        Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прыналежнасцю, любіць сваю Радзіму. Радзіма для кожнага чалавека — гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас: яго гісторыя, культура, традыцыі. Радзіма — гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма – гэта і наша цяперашняе і будучае.
        Віктарына аб прыродзе Беларусi «Дзякуй зверу, рыбе, птушцы» прайшла з удзелам вучняў  школы, якія наведваюць аздараўленчы лагер “Вясёлка”. Асноўнымі мэтамі мерапрыемства з’ўяляліся стварэнне ўмоў для фарміравання грамадзянскай пазіцыі, выхаванне ў вучняў пачуцця любові да сваёй Радзімы, яе прыроды – расліннага і жывёльнага свету. Дзеці актыўна ўдзельнічалі, адказваючы на пытанні і заданні, выкарыстоўваючы беларускую мову. Віктарына  ўключала ў сябе і прагляд невялікага фільма “Па старонках Чырвонай кнігі”.   
        У ходзе мерапрыемства  вучні актуалізавалі і пашырылі веды   пра Беларусь, яе прыроду, гістарычнае мінулае. Самыя актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны прызамі.  Напрыканцы прагучала  пажаданне  вучням  вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток – нашу Беларусь і спадзяваннямі, што ў іх гэта атрымаецца!

Касянкова I.С.,
педагог-арганізатар

  1. 2 2 2

21 снежня 2017 г.

         У чацвер, 21 снежня,  у межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” прайшла паэтычная хвілінка  “Чытаем вершы  Алеся Разанава” да 70-годдзя з дня нараджэння пісьменніка, прысвечаная папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.
       Навучэнцы адзначылі, што 70 гадоў таму, 5 снежня 1947 года, нарадзіўся Алесь Разанаў, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы (1990) за кнігу паэзіі "Вастрыё стралы". З вершамі ў друку выступае з 1961 года. Творы А.Разанава перакладзены больш чым на 20 моў свету.
        Вучні старэйшых класаў прагледзілі прэзентацыю, прыгадалі старонкі біяграфіі і творчасці пісьменніка, прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў.

Бабіцкая А.С.
настаўніца беларускай мовы

  1. 2 2

14 снежня 2017 г.

  Беларускія народныя казкі – самы любімы дзецьмі фальклорны жанр. Казкі здзіўляюць сваім літаратурным багаццем, захапляюць зместам, зачароўваюць гучаннем.
  У казках дабро заўсёды перамагае зло, вышэй за ўсё ставіцца праўда, справядлівасць, любоў да працы, сяброўства, таварыская ўзаемадапамога, асуджаецца несправядлівасць, гультайства, хлусня. У большасці казак пра жывёл галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца дзікія і свойскія жывёлы, птушкі, насякомыя, але сваімі ўчынкамі, паводзінамі яны вельмі нагадваюць нам людзей, іх характары, узаемаадносіны.
  Менавіта таму праца над тэкстам беларускай казкі разглядаецца як адна з найбольш дзейсных форм фарміравання станоўчых рысаў характару падлеткаў.
  І ў значнай меры гэтаму спрыяла пастаноўка спектакля «Каза-манюка» у школьным тэатры лялек «Казка – мудрая падказка». Ужо адразу пасля чытання самой казкі вучні эмацыянальна выказвалі свае адносіны да падзей, да дзеючых асоб. Гучала пажаданне падрыхтаваць спектакль па матывах казкі, што неўзабаве і адбылося.
  Казачныя персанажы, вобразы, створаныя вучнямі 7 класа, удзельнікамі лялечнага тэатра, былі вельмі пераканаўчымі і выклікалі вялікую цікавасць у гледачоў, сярод якіх былі дзеці рознага ўзросту.
  Таму і вынікі, якія падвялі гледачы разам з удзельнікамі спектакля, былі аднадушнымі:

  •      - Не той сябар, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
  •      - Хто ўчора схлусіў, таму заўтра не павераць.
  •      - Мана не давядзе да дабра.
  •      - За праўду стой гарой.
  •      - Як ты да людзей, так і людзі да цябе.

  А яшчэ значным вынікам гэтай тэатральнай сустрэчы з'явілася тое, што ўвесь час у аўдыторыі гучала наша меладычная, непаўторная беларуская мова.

М.М.Цвілік,
выхавальнік групы падоўжанага дня,
кіраўнік гуртка лялек «Казка – мудрая падказка»

  1. 2 2 2 2

7 снежня 2017 г.

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў !                  
Што мілей у свеце божым          
Гэтых светлых берагоў…            

    7 снежня для вучняў 9 класа прайшла літаратурная гасцёўня “О, край родны,край прыгожы!..”: да 135-годдзя Я.Коласа.
    Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое кожнаму з нас. З творамі пісьменніка мы ўступаем  у жыццё, пазнаём свет, па іх вучымся жыць.
   Творчасць Якуба Коласа – гэта цэлы свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Вучнямі была прагледжана электронная прэзентацыя “Якуб Колас – класік беларускай літаратуры”.
    Шмат вершаў было прысвечана роднай прыродзе. Вучні чыталі вершы: “Вясна”, “Восень”, “На рэчцы зімой”.
    Немагчыма пералічыць усё зробленае Я.Коласам для развіцця і ўзбагачэння беларускай літаратуры, культуры, навукі. Шмат увагі ўдзяляў ён праблемам школьнага навучання і выхавання. Шчыра клапаціўся аб тым, каб не гублялі беларусы беларускасці. Шмат пісаў для  школьнікаў.
    У заканчэнні настаўніцай быў прачытаны ўрывак з паэмы “Сымон-музыка” .

Бабіцкая А.С.,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры

  1. 2 2

30 лістапада 2017 г.

  30 лiстапада, у дзень беларускага маўлення, выхавальнiк ГПД Каралькова Вольга Андрэеўна і вучнi 9 класа арганiзавалi лiтаратурную вечарыну «Нам засталася спадчына», прысвечаную творчасцi двух знакамiтых паэтаў Беларусі Янкi Купалы і Якуба Коласа.
  Пачалося мерапрыемства з прагляду кiнафiльму «Спадчына». Вучнi змаглi завочна пабываць у музеях, экспазіцыі якіх прысвечаны творчасцi народных паэтаў, убачыць прадметы таго часу, пранікнуцца атмасферай мінулых гадоў.
  Янка Купала і Якуб Колас пакінулі нам шмат выдатных вершаў, паэм, пьес. Вучні чыталі, распавядалі, знаёмілі адзін аднаго з творамі паэтаў. Падчас вечарыны прагучалі вершы «Зоркі», «Песня і казка» Янкі Купалы, «Усход сонца», «Восень», «Зіма» Якуба Коласа.
   Некаторыя вершы былі пакладзены на музыку і на літаратурнай вечарыне прагучалі песні ў выкананні беларускай групы «Песняры».
   Атмасфера на мерапрыемстве была душэўная, пранікнутая беларускім каларытам.
   Напрыканцы літаратурнай вечарыны была праведзена віктарына «Я. Купала і Я. Колас – памятаць і ведаць». Вучні выдатна адказалі на ўсе пытанні аб жыцці і творчасці вядомых паэтаў, а таксама атрымалі маленькія прызы.

Каралькова В.А.,
выхавальнік ГПД

  1. 2 2 2

24 лістапада 2017 г.

  Далучэнне да роднай мовы садзейнiчае не толькi ўзбагачэнню слоўнікавага запасу дзяцей, але i развiвае iх iнтэлектуальныя магчымасцi, пашырае веды пра родную культуру. Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваiх вытокаў. Мы, настаўнікі, з першага класса пачынаем знаёмiць вучняў з беларускiмi традыцыямi, фальклорам, прывiваць нацыянальную культуру.
   Увесцi рускамоўных дзяцей у атмасферу беларускага слова, нам дазваляюць лепшыя класiчныя творы для дзяцей: калыханкi, забаўлянкi, песенькi. Гэта робiцца з мэтай развiцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць, i па магчымасцi, самастойна ўжываць узоры беларускага маўлення.
   У чацвер, 23 лістапада, у першым класе было праведзена мерапрыемства: музычная хвiлiнка «Беларускiя народныя песнi», на якiм вучнi слухалi беларускiя песнi, калыханкі, прыпеўкі. Дзецi з задавальненнем акунуліся ў атмасферу роднай мовы.

Маісеенка Н.М.,
настаўнік пачатковых класаў

  1. 2

17 лістапада 2017 г.

  За шматвекавую гісторыю беларускі народ стварыў унiкальную самабытную культуру. Традыцыйныя народныя святы і абрады спалучаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ствараючы непаўторны гарманічны сінтэз.
   Калi вы жадаеце зазірнуць у гiсторыю Беларусi, адчуць самабытнасць культуры нашага народа i ўбачыць, як жылi продкi - абавязкова знайдзiце час i наведайце  музей этнаграфii горада Магілёва.
   У чацвер, 16 лістапада,  вучні 5 класа пабывалі на экскурсіі ў гэтым музеі. Дзеці пазнаёміліся з народнымі беларускімі святамі: купалле, зажынкі, дажынкі, масленіца, гуканне вясны, калядкі, Вялікдзень, грамніцы – палова зімы, сырны дзень – масленка, дабравешчанне, дербніца.
   Вучні даведаліся, якія святы былі ў нашых продкаў, многія з іх святкуюць і цяпер, каб прадоўжыць народныя традыцыі. Яны назiралi за працай народных майстроў, гулялi ў народныя гульнi, слухалi абрадавыя песнi.
   Мерапрыемства вельмi спадабалася хлопчыкам i дзяўчынкам.

Кучэўская І.С.,
выхавацель ГПД

  1. 2 2 2

10 лістапада 2017 г.

   Кожны чацвер у школе праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на любоў і павагу да гісторыі і традыцый беларусаў. Адно з іх – гутарка каля выставы кніг “Гаворым па-беларуску” прайшло ў школьнай бібліятэцы 9 лістапада. Вучні 10 класа пазнаёміліся з творамі беларускіх пісьменнікаў такіх, як Янка Купала, Якуб Колас, прачыталі ўрывак з апавядання Якуба Коласа “Школа”, паслухалі песню “Спадчына”.

Сілкова А.В.,
бібліятэкар

  1. 2 2

3 лістапада 2017 г.

   З мэтай пашырэння ведаў вучняў пра родны край, яго гісторыі і культуры, а таксама папулярызацыі беларускай мовы ў чацвер, 2 лістапада, у аздараўленчым лагеры "Вясёлка" прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднага краю. У першай палове дня вучні наведалі фотавыставу ў кінатэатры “Чырвоная Зорка”, дзе пазнаёміліся з гісторыяй горада, яго культурнымі традыцыямі. У другой палове дня вучні сталі ўдзельнікамі пазнавальнай гульні «Кола гісторыі" і прагледзелі відэафільм «Мой родны горад».

Кервиц А.М.,
настаўнік карэкцыйных заняткаў

  1. 2 2 2 2

26 кастрычніка 2017 г.

   Каб мацней любіць сваю Радзімую, трэба ведаць аб ёй як мага больш.
   26 кастрычніка вучні 6 класа мелі магчымасць праверыць свае веды падчас гульні-падарожжа “Вандроўка па родным краі”.
   У госці да дзяцей завіталі дзяўчынка Васілінка і хлопчыкі Васіль ды Янка, якія дапамаглі сапраўды павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі.
   Дзеці , задаволеныя тым, што ўбачылі і пачулі, прызначылі новую “вандроўку” па родным краі, бо столькі яшчэ невядомага наперадзе….

Савельева А.Г.,
выхавальнік ГПД

  1. 2 2

19 кастрычніка 2017 г.

   У чацвер 19 кастрычніка ў дапаможнай школе быў праведзены літаратурны дыктант па творах Якуба Коласа. У акцыі прынялі ўдзел вучні 10 класа. Вучням быў прапанаваны тэкст “Жывая вада”. Навучэнцы мелі магчымасць праверыць узровень уласнай граматнасці і яшчэ раз дакрануцца да мастацкага свету пісьменніка. Акрамя таго, вучні зрабілі пераклад незразумелых слоў з беларускай мовы на рускую. Большасць вучняў станоўча справілася з заданнем. Добрыя вынікі паказаў Шаўцоў Ілья і Жаранкова Ліля.

   А.С.Бабіцкая, настаўнік беларускай мовы і літаратурнага чытання.

  1. 2 2 2

12 кастрычніка 2017 г.

    Як ужо заведзена , кожны чацвер, з дзецьмі дапаможнай школы праводзяцца розныя мерапрыемствы на роднай мове.
    12 кастрычніка ў другім классе выхавацель групы падоўжанага дня, Наважылава Марыя Фёдараўна, правяла з дзецьмі моўную хвілінку “Ветлівыя словы”.
   Дзеці знаёміліся з ветлівымі словамі на беларускай мове, вучыліся вымаўляць іх, карыстацца імі ў розных выпадках, разыгрывалі невялікія жыццёвыя сітуацыі.

  1. 2 2 2

5 кастрычніка 2017 г.

   17 верасня 2017 годзе споўнілася 105 год з дня нараджэння  выдатнага беларускага паэта Максіма Танка. Менавіта гэтай юбілейнай даце была прысвечана літаратурная гадзiна «Гартаючы жыцця яго старонкi…», якая адбылася для вучняў 9-10-х класаў ў чацвер, 5 кастрычніка.
    Настаўнік рускай мовы і літаратуры Кервіц А.М. распрацавала сцэнарый, у якім расказала навучэнцам пра жыццё і творчасць пісьменніка. Вучнi пазнаёмiлiся з цiкавымi фактамi з бiяграфii паэта, убачылі  фотаздымкі паэта і членаў яго сям’і, паслухалі песні, напісаныя  на словы Максіма Танка, у выкананні ансамбля “Песняры”, прагледзелі відэаінтэрв’ю з паэтам.
    У рамках лiтаратурнай гадзiны прайшоў конкурс на лепшага чытача вершаў Максіма Танка.
    Максім Танк пісаў пра сябе:
Я – чалавек, які умее
З грудка зямлі здабываць хлеб,
З сэрца свайго – песні…    І ў гэтым пераканаліся  вучні старшых  класаў, якія прынялі ўдзел у лiтаратурнай гадзiне.

  1. 2 2 2 2

21 верасня 2017 г.

   Кожны чацвер у школе праходзяць мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы. Вось і гэты чацвер, 21 верасня, не стаў выключэннем. Пазнавальна прайшла гульня-віктарына “Францыск Скарына і яго час”, якую падрыхтавала вучням настаўніца беларускай мовы і літаратурнага чытання Бабіцкая А.С.
    Вучні пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю славутага асветніка Беларусі, таксама яны даведаліся аб тым, што 6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла ў свет Біблія на старажытнай беларускай мове - "Псалтыр", якую выдаў Францыск Скарына з Полацка. Менавіта гэтая дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога мы адзначаем у гэтым годзе. Дата 500-годдзя беларускага кнігадрукавання мае сусветную значнасць і ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

14 верасня 2017 г.

   У школьную бібліятэку паступіў твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы “Маленькі прынц”.
    “ Маленькі прынц” – самы знакаміты твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы. Гэтая кніга – першае выданне беларускага перакладу “Маленькага прынца” ў гісторыі незалежнай Беларусі.
    З гэтай нагоды ў школьнай бібліятэцы 14 верасня 2017 года прайшла прэзентацыя твора. У прэзентацыі прынялі ўдзел вучні 8-9 класаў. Бібліятэкар пазнаёміла іх з жыццём і творчасцю пісьменніка. Хлопцы і дзяўчаты ўважліва слухалі, а потым адказвалі на пытанні.

  1. 2 2 2

8 верасня 2017 г.

   З 4 па 8 верасня  ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і чытання.
    Удзел у Тыдні прынялі ўсе вучні школы. Яго мэта – фарміраванне ў дзяцей станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы, літаратуры і гісторыі, стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныя сілы ў разнастайных творчых  мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах. Безумоўна, беларуская культура, у першую чаргу - гэта родная мова, сакавітая, меладычная і пяшчотная. Натуральна, што ўсе мерапрыемствы, аб’явы і навіны былі толькі на роднай мове. Зранку ў панядзелак быў праведзены інтэрактыў “Скарбонка роднай мовы”, падчас якога дзеці, настаўнікі і бацькі пісалі самыя мілагучныя і любімыя беларускія словы, з якіх потым быў складзены маляўнічы букет “Нашы любімыя словы”.
    Напрыканцы тыдня была праведзена пазнавальная гульня “Зямля бацькоў-мая зямля”, у якой прымалі ўдзел каманды вучняў 6-10 –х класаў. Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Пытанні былі дастаткова складаныя, але каманды працавалі дружна  і рашуча. Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены мерапрыемствам.

  1. 2 2 2 2 2 2

15 чэрвеня 2017 г.

   У 2017 годзе мы святкуем 135 год з дня нараджэння знакамітых песняроў беларускай зямлі.
    Янка Купала і Якуб Колас … Гэтыя імёны заўсёды побач. Можна сказаць, што гісторыя беларусаў мінулага стагоддзя прайшла пад знакам творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.
    15 чэрвеня ў школьнай бібліятэцы сабраліся выхаванцы атрада “Чемпионы”, каб адказаць на пытанні віктарыны “Знакавыя постаці Беларусі”. Некаторыя адказы на пытанні віктарыны яны знайшлі ў кнігах з выставы “Заўсёды ішлі яны поруч …”
   Знаёмства з творчасцю вядомых аўтараў было працягнута ў дзіцячай бібліятэцы-філіяле №2 г. Магілева.

Сілкова А.В., бібліятэкар

  1. 2

8 чэрвеня 2017 г.

    

Да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Паездка ў Ляўкі

   Юбілею Янкі Купалы была прысвечана вандроўка настаўнікаў нашай школы ў Ляўкі на Аршаншчыну, дзе знаходзілася дача паэта. Месца для яе будаўніцтва выбрана не выпадкова: незабыўныя ляўкоўскія мясціны спрыялі творчаму натхненню і плённай працы беларускага песняра.
    Ляўкі сустрэлі нас водарам сасновага лесу, разнастайнасцю траў і кветак, незвычайнай чысцінёй. Лірычныя пенаты паэта размясціліся пасярод лесу на высокім беразе Дняпра. Гасцінна расчыніліся дзверы прыгожага будынка, дзе адноўлена атмасфера таго часу, калі там жыў Янка Купала са сваёй жонкай Уладзіславай Францаўнай, шматлікімі гасцямі-паэтамі, дзе яму так добра працавалася.
   Прыемна было слухаць каларытную беларускую мову экскурсавода, на ўласныя вочы ўбачыць знакаміты купалаўскі “Шэўрале”…
   На вялізнай паляне перад домам на лавачцы ў задумленні сядзіць Янка Купала. Размясціўшыся вакол помніка мы чыталі яго вершы і спявалі песні на яго словы. А потым спусціліся па крутой лесвіцы – 211 прыступак – на бераг Дняпра, палюбаваліся краявідамі нашай роднай беларускай зямлі.
    Вандроўка нікога не пакінула раўнадушным і надоўга застанецца ў памяці педагогаў школы.

Сякацкая Р.П.,
настаўніца беларускай мовы

  1. 2 2 2 2 2 2

2 чэрвеня 2017 г.

У першы дзень лета ў школьнай бібліятэцы адбылася гутарка каля выставы кніг “Заўсёды ішлі яны поруч …” да 135-годзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. У гутарцы прынялі ўдзел выпускнікі школы -  вучні 10 класа. Хлопцы і дзяўчаты з захапленнем слухалі бібліятэкара, а потым адказвалі на пытанні.
Юнакі і дзяўчаты з задавальненнем размаўлялі на роднай мове.

  1. 2 2

25 мая 2017 г.

У школе працягваюцца мерапрыемствы, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Імя Янкі Купалы вядома кожнаму беларусу, яно неаддзельна ад роднай мовы. Неўміручыя вершы паэта вывучаюцца ў школе, пакладзеныя на музыку, яны сталі песнямі ("Калыханка", "Спадчына", "Жняя","Явар і каліна","Алеся", "Беларускім партызанам","Зімой у лесе"і інш.). П'есу "Паўлінка" ставяць не толькі ў беларускіх тэатрах. А цудоўную паэму "Магіла льва" Янка Купала прысвяціў нашаму роднаму гораду, які ён наведваў неаднаразова.
У чацвер, 25 мая, у школе праведзены літаратурны дыктант, прысвечаны вядомаму песняру. Дыктант пісалі не толькі вучні, але і педагогі школы.

  1. 2 2 2

19 мая 2017 г.

18 мая 2017 у межах Дня беларускага маўлення у другім класе прайшло мерапрыемства на тэму Чырвоная кніга Беларусі. Вучні пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Беларусі. Спачатку настаўніца расказала дзецям аб тым, чаму яна называецца Чырвонай і паказала тых жывёл і птушак, якія занесены ў гэту кнігу. Так сама яны пазнаёміліся з Чырвонай кнігай для дзяцей.
Потым вучні разам з настаўніцай наведалі Краязнаўчы музей, дзе для іх была праведзена вельмі цікавая і пазнальная экскурсія па залу Прырода роднага краю. Вучні з задавальненнем слухалі, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты жывёл і птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу.
У дзяцей засталося шмат уражанняў ад убачанных экспанатах. Па заканчэнні экскурсіі дзеці падзякавалі экскурсавода за падрабязны расказ аб жывёлах і птушках Чырвонай кнігі.

  1. 2 2 2 2 2 2 2

12 мая 2017 г.

Малодшыя школьнікі працягваюць знаёміцца з беларускімі традыцыямі. 11 мая вучні 1 класа разам з настаўніцай гулялі ў беларускія народныя гульні “Лянок”, “Міхасік”, “Млын”. Акрамя гэтага маленькія беларусы пачулі новыя словы на роднай мове, даведаліся аб іх значэнні. У канцы мерапрыемства кожны ўдзельнік атрымаў невялікі прыз.

  1. 2

6 мая 2017 г.

4 мая навучэнцы 1 класа пазнаёміліся з беларускай народнай казкай “Пых”.
Дзеці уважліва слухалі казку, разглядалі малюнкі сюжэту казкі, знаёміліся з беларускімі словамі, гулялі ў гульню “Вожык”. Потым вучні намалявалі галоўнага героя казкі – вожыка.
Нягледзечы на тое, што першакласнікам яшчэ цяжка ўспрымаць творы на беларускай мове, дзеці атрымалі задавальненне ад прачытанай казкі. Вусная народная творчасць прывівае першакласнікам цікаўнасць да роднай мовы, выхоўвае станоўчыя маральныя якасці.

Наважылава М.Ф.,выхавацель ГПД

  1. 2 2 2

28 красавіка 2017 г.

27 красавіка ў межах дня беларускага маўлення прайшло мерапрыемства “Падарожжа ў казку “Зайкава хатка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі  2 класа ўважліва слухалі казку, потым адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі. Асабліва спадабалася дзецям удзельнічаць у інсцэніроўцы казкі, а потым маляваць яе галоўных герояў.

Самкова К.В., выхавацель ГПД

  1. 2 2

14 красавіка 2017 г.

Традыцыйна, у чацвер, у межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” для вучняў старэйшых класаў прайшло мерапрыемства пад назвай «Родны мой горад, любоў мая», прысвечанае 750-годдзю ўзнікнення горада Магілёва.
Мэта мерапрыемства: фарміраваць у вучняў уяўленне аб гісторыі роднага горада, выклікаць эмацыянальны водгук на трагічныя падзеі, якія адбываліся ў мінулы час, захапленне мужнасцю і годнасцю жыхароў Магілёва, развіваць гістарычнае мысленне, мову, прывіваць цікавасць да гісторыі, выхоўваць пачуццё адказнасці за захаванне мінулага, Бацькаўшчыны, імкненне быць карысным Радзіме..
Перад пачаткам мерапрыемства і настаўнікі, і вучні выказалі на папяровых аркушах у форме сэрцаў лепшыя свае пачуцці і адносіны да роднага горада на беларускай мове.
Бібліятэкар школы Сілкова А.В. арганізавала выставу «Скарбонка роднай мовы».
Пасля прагляду фільма аб Магілёве адбылася гульня-віктарына «Ці ведаю я наш горад?».  Цікава было даведацца, што на тэрыторыі магілёўскага гарадзішча ў XII-XIIIст. пражывала ўсяго каля 200 жыхароў…  Пасля вызвалення горада ад нямецкіх захопнікаў – менш за 10 тысяч.
З Магілёвам звязаны такія імёны, як Г. Каніскі, Кацярына II, Мікалай II, Спірыдон Собаль, Максім і Васіль Вашчанкі, В.Бялыніцкі-Біруля, О. Ю.Шмідт, Стахор Мітковіч, М.Т. Раманаў, Асман Касаеў, Л.Лорчанка, А.С. Пушкін, К. Сіманаў, Т. Карпінская, С.Ф. Куцепаў, Н.К. Судзілоўскі, А.В. Цярохін, І.Т. Грышын, І.В. Болдзін і г.д..
З захапленнем вучні чыталі любімыя вершы на беларускай мове.
Набліжаецца юбілей роднага горада. Пажадаем вучням і настаўнікам, усім магілёўцам дабра, цяпла ў кожную хату, спакою і мірнага неба.

Што не канае у вяках?
Што праз гады
Пачуцці раніць?
Не ўспамін, не сум,
Не жах-
Памяць.
Што ёсць
 Святое для усіх?
Што дорыць душам
Моц і роднасць?
На усё жыццё,
А не на міг?
Годнасць.

                                                      П.Панчанка 

Сяцько А.В.,
настаўніца рускай мовы і літаратуры

  1. 2 2 2 2

10 красавіка 2017 г.

    Беларуская дзіцячая кніга дапамагае маленькім чытачам лепей пазнаць нашу мову. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…
   6 красавіка ў школьнай бібліятэцы прайшла гутарка каля выставы кніг сучасных беларускіх пісьменнікаў "Беларускія пісьменнікі – дзецям", прысвечаная Міжнароднаму дню дзіцячай кнігі.
   Вучні малодшых класаў пазнаёміліся з новымі імёнамі сучасных пісьменнікаў, з іх творамі, адгадвалі вершаваныя загадкі Яніны Жабко, вучыліся размаўляць на роднай мове.

Сілкова А.В., бібліятэкар

  1. 2 2 2

30 марта 2017 г.

    Цікава і з карысцю бавяць свой вольны час выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера "Вясёлка".
30 сакавіка, у рамках адзінага дня беларускага маўлення, гаворка ішла пра беларускія народныя гульні. Народныя гульні – від актыўнага адпачынку дзяцей і яны з'яўляюцца сродкам выхавання грамадзяніна, адраджэння нацыянальных традыцый і каштоўнасцей.
Кожны народ мае свае самабытныя гульні. Не з'яўляецца выключэннем і беларускі народ, гульні якога цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае.
Спачатку дзеці праслухалі невялічкі аповед пра тое, што раней у рухомыя гульні любілі гуляць не толькі дзеці, але і дарослыя, і не адно свята не абыходзілася без народных гульняў. А потым і самі з задавальненнем прынялі ўдзел у такіх гульнях, як "Ручаёк", "Дзед-Барадзед", "Шэры кот", "Гарачае месца" і г.д..

  1. 2 2 2 2

23 марта 2017 г.

    Кожны чацвер у школе праходзяць мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы. Вось і гэты чацвер, 23 сакавіка, не стаў выключэннем. Школьным бібліятэкарам Сілковай А.В. была падрыхтавана і праведзена ў 10 класе вечарына, прысвечаная Сусветнаму дню паэзіі – 21 сакавіка. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, успомнілі творы вядомых беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, А. Пысіна і іншых, адказалі на пытанні віктарыны.

  1. 2 2 2

17 марта 2017 г.

    У сувязі са святкаваннем 135-годзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа 17 сакавіка ў 8 класе прайшоў конкурс чытальнікаў "Мне засталася спадчына".
   Вучні пазнаёміліся з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, прачыталі вершы таленавітых сыноў беларускай зямлі, адказалі на пытанні віктарыны "Знакавыя постаці Беларусі".

Сілкова А.В., бібліятэкар

  1. 2 2 2

16 марта 2017 г.

   Вясна! Свеціць сонейка. Цінькаюць сініцы. З выраю вяртаюцца перелётныя птушкі. Радасна на душы. Людзі часцей усміхаюцца адзін адному…

   Хто прыносіць нам вясну,
   Сонцам поплаў меціць
   Будзіць поле ада сну?
    - Жаваранак, дзеці!

   У конкурснай праграме “Вясна жаданая”, якая адбылася 16 сакавіка ў нашай школе,  ўзялі ўдзел вучні 8-9 класаў. Гучалі вершы В.Віткі, М.Калачынскага, Р.Барадуліна, М.Пазнякова і іншых беларускіх паэтаў. Вучні спаборнічалі, хто больш ведае аб птушках Беларусі, адгадвалі загадкі, слухалі спевы птушак, дзяліліся ўласнымі назіраннямі за птушкамі, а таксама  вопытам, як самому зрабіць шпакоўню.

Сякацкая Р. П., ,
настаўнік беларускай мовы

9 марта 2017 г.

    9 сакавiка ў школе з вучнямi 10 класа прайшло завочнае падарожжа «Рамёствы Беларусi».
   У сучасным свеце, дзе за чалавека ўсё робяць машыны i гаджэты, уменне ствараць сваiмi рукамi прыгожыя i функцыянальныя рэчы набывае новы сэнс.
    Беларусь - гэта краiна, у якой даўняя i багатая гiсторыя традыцыйных мастацтваў i рамёстваў, многiя з якiх iснуюць i цяпер. Гэта сукнаробства, ткацтва, вышыўка, ганчарства, шапавальства, лазапляценне, кавальства, дрэваапрацоўка, гарбарства, кушнерства, выцiнанкi i пiсанкi.
    Вучнi прагледзелi прэзентацыю «Рамёствы Беларусi». На выставе пазнаёмiлiся з адзеннем,прыладамi працы, посудам i iншымi рэчамi побыту, якiя аздоблены тканым, вышываным, разьбярным цi маляваным дэкорам.
    Падарожжа па краiне рамёстваў зацiкавiла дзяцей. Некаторыя вучнi высказалi свае пажаданнi навучыцца таму цi iншаму рамяству.

Ржэвуцкая Н.М.,
настаўнiк працоўнага навучання

  1. 2 2 2 2 2

3 марта 2017 г.

Будзем сябраваць з кнігай
    Родная літаратура! Колькі людзей удзячны ёй за гадзіны, праведзеныя разам з кнігай! Хтосьці зачытваецца творамі Івана Шамякіна, а хтосьці палюбіў паэзію Пятруся Броўкі… Кожны чалавек мае сваю любімую кнігу – тую, якую гатовы перачытваць шмат разоў.
  З нагоды Сусветнага дня  пісьменніка ў старэйшых класах 2 сакавіка праводзіўся конкурс “Знаўца беларускай літаратуры”. Пытанні для конкурсу падбіраліся не толькі з улікам школьнай праграммы, але і ведання твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў, а таксама знаёмства з беларускімі літаратурнымі часопісамі.

Сякацкая Р. П., ,
настаўнік беларускай мовы

  1. 2

24 февраля 2017 г.

         На гэтым тыдні ў 7 класе адбылося мерапрыемтсва “Вітаем Масленіцу!”. Напярэдадні свята дзеці разам з выхавацелем наведалі музей этнаграфіі, дзе пазнаёміліся з экспазіцыямі, прысвечанымі народнаму каляндару, у тым ліку, святу масленіцы. Вучням вельмі цікава было паспрабаваць сябе ў ролі сялян на інтэрактыўных пляцоўках.
         Даведаўшыся болей пра гэта свята, дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў классным мерапрыемстве: расказвалі вершы, заклікалі масленіцу, тлумачылі народныя прыкметы, гулялі ў гульні і, нават, гадалі на блінах.
         У канцы свята было застолле з блінамі і рознымі прысмакамі. Тут прысутнічалі і бацькі вучняў, якія падзяліліся рацэптамі бліноў і аладак.
         І дарослыя, і дзеці засталіся вельмі задаволеныя з карысцю праведзеным часам.

Кудзялевіч А.М.,
выхавацель групы падоўжанага дня

16 февраля 2017 г.

         Стала добрай традыцыяй да Міжнароднага дня роднай мовы праводзіць у нашай школе напісанне дыктанта на беларускай мове. Педагогі школы станоўча аднесліся да гэтай цікавай акцыі і ў чацвер, 16 лютага, пісалі дыктоўку.
          Хочацца адзначыць, што і вучні, і настаўнікі, і адміністрацыя заўсёды з задавальненнем удзельнічаюць у мерапрыемствах на беларускую тэматыку, ставяцца да роднай мовы з вялікай павагай.
          Мова за доўгія стагоддзі складвалася па слоўцу. Яна прарастала тут, на нашай зямлі, па каліўцу, па зернетку, жыла разам з намі.
          Мова – самы дарагі, самы каштоўны скарб у кожнага народа.”(Ніл Гілевіч)

Сякацкая Р.П.,
настаўніца беларускай мовы

3 февраля 2017 г.

     Гэта наша   зямля дарагая,
    Гэта нашы  лугі і палі,
     Над якімі   спрадвеку лунае
        Бусел – сімвал   бяссмерця   зямлі.

Пад такім дэвізам ў 3 класе прайшло падарожжа "Беларускія краявіды». Дзеці расказвалі вершы на беларускай мове, удзельнічалі ў віктарыне, дзе паказалі добрыя веды пра жывёльны і раслінны свет Беларусі. Даведаліся шмат новага і цікавага з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі аб тым, што можа зрабіць кожны, каб наша радзіма заставалася прыгожай і чыстай.

Ціткова Т.М.,
настаўніца пачатковых класаў

  1. 2

27 января 2017 г.

         26 студзеня ў школьнай бібліятэцы ў межах дня беларускай мовы прайшла літаратурная гасцёўня "Слава кніжцы беларускай". Вучні 4 і 5 класаў пазнаёміліся з выставай кніг "Беларускія пісьменнікі – дзецям", праслухалі абзор кніг беларускіх аўтараў Яніны Жабко, Генадзя Аўласенкі, Ганны Скарынскай-Савіцкай, Таццяны Дамаронак-Кудраўцавай, Алеся Карлюкевіча.
Прысутным вельмі спадабалася кніга С.А. Волкава "Чароўны куфэрак", з якой яны даведаліся пра старажытных багоў (Велес, Дажьбог, Жыжаль Зюзя і інш.). Падчас мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні бібліятэкара, адгадвалі загадкі казачнай хаткі і пагулялі ў гульню "Літары заблудзіліся".
Скончылася свята праглядам віртуальнай выставы "Цуд, імя якому - кніга".

Сілкова А.В., бібліятэкар

19 января 2017 г.

         Настаўнікі дапаможнай  школы ўжо не першы раз праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя знаемству з рознымі куточкамі нашай краіны. Вось і ў  гэты чацвер, 19 студзеня, вучні 7-8 класаў  адправіліся ў незвычайнае падарожжа па Беларусі. Не выходзячы з класа, усе прысутныя змаглі павандраваць па розных старонках культуры, гісторыі, мовы Беларусі, а заадно і пабачыць, наколькі добра ўдзельнікі  ведаюць родную краіну. Пытанні і заданні падарожжа  закраналі   самыя разнастайныя бакі жыцця Беларусі: гісторыю, этнаграфію, культуру.
Усе ўдзельнікі падарожжа былі задаволены выхаваўчым мерапрыемствам.
Мы – беларусы, мы павінны  памятаць, што засталося ў спадчыну  нам ад дзядоў і прадзедаў.

Кервіц А.М.,
настаўнік-дэфектолаг

12 января 2017 г.

     У чацвер, 12 студзеня, у межах акцыі “Размаўляем па-беларуску” адбылася гульня-конкурс “Лепшы знаўца беларускай мовы”. Вучні адказвалі на сур’ёзныя пытанні з курса школьнай праграмы па беларускай мове, дэманстравалі шырыню свайго кругагляду, выконвалі займальныя заданні, разгадвалі загадкі і заканчвалі прыказкі аб мове.
Найбольш зацікавіла вучняў інфармацыя аб тым, што ў горадзе Полацку існуе помнік літары Ў, а развесяліла пытанне: чым пачынаецца абед і заканчваецца вячэра?
Пераможцам конкурсу стаў вучань 9 класа Ілья Шаўцоў.

Сякацкая Р.П.,
настаўніца беларускай мовы

23 декабря 2016 г.

22 снежня для вучняў 3 класа было арганізавана пазакласнае мерапрыемства  “Сям’я і побыт беларусаў”.
Усё пачалося з запрашэння вучняў у сялянскую хату, дзе іх сустракала гаспадыня з хлебам-соллю на ручніку і гаспадар з запаленай свечкай, якія  распавялі вучням пра тое, як жылі і чым займаліся ў вольны час нашы продкі. Дзеці даведаліся пра звычаі і абрады нашых продкаў, паслухалі беларускія песні, пазнаёміліся з новымі словамі, такімі як кросны, покуць, дзяжа, бойка, збан.
 Вучні з вялікім задавальненнем слухалі гаспадыню і гаспадара, адказвалі на пытанні, разглядвалі прылады працы нашых бабуль і дзядуль.
Скончылася мерапрыемства словамі гаспадара: “ Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці – у бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню”.

Мерапрыемства падрыхтавала і правяла
Мядзведзька А.С., выхавацель ГПД.

 

16 декабря 2016 г.

15 снежня ў вучняў 10 класа адбылося завочнае падарожжа ў мінулае нашай краіны.
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства яго продкаў. Ёсць свая цудоўная спадчына і ў беларускага народа. Стагоддзямі стваралі беларусы народнае мастацтва, у якое ўклалі тонкі густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае, але тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны і мудры свет народа – мастака.
Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з’яўляецца народнае адзенне.
Вучні 10 класа пазнаёміліся з нацыянальным беларускім адзеннем, матэрыяламі, з якіх яно выраблялась: лён, воўна, каноплі. Даведаліся, што для афарбоўкі нітак ужываліся натуральныя фарбавальнікі з кветак, траў, кары дрэў. Адзенне ўпрыгожвалася вышыўкай. Найбольш распаўсюджаным быў вышываны духколеравы арнамент: чырвоны з чорным на белым фоне.
Разглядаючы адзенне, нельга было не звярнуцца да рэчаў, якія дапамагалі падтрымліваць адзенне ў прыгожым стане: гладзільныя прыстасаванні, вугольныя прасы і г.д.
Разам з выхавацелем дзеці напрыканцы завочнай вандроўкі ў мінулае зрабілі вывад, што ведаць, захоўваць і зберагаць наша гістарычнае мінулае, помнікі народнай культуры – абавязак кожнага сумленнага чалавека.

Субач Л.Л.,
выхавальнік групы падоўжанага дня

2 декабря 2016 г.

Максім Багдановіч… Імя гэтага таленавітага беларускага паэта не пакідае раўнадушным нікога, хто сустрэўся хоць раз у жыцці з яго вершамі. Лёс адмераў яму ўсяго 25 год жыцця, але якім поўным, цікавым і плённым яно было!
9 снежня ў нашай краіне будзе адзначацца 125-годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча. З гэтай нагоды ў чацвер 1 снежня ў школе адбылася творчая вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Настаўнікі і вучні старэйшых класаў пазнаёміліся з цікавымі фактамі з яго біяграфіі, разгледзелі партрэты М.Багдановіча, фотаздымкі, звязаныя з яго жыццём.
Гучалі песні на словы Максіма Багдановіча: “Вераніка”, “Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішань”, “Лявоніха”. І вучні, і настаўнікі, і прадстаўнікі адміністрацыі чыталі вершы любімага паэта.
Хто мы такія?
Толькі падарожныя – папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам
Ляцім да зор?

Сякацкая Р.П., настаўніца
беларускай мовы і літаратуры

2 декабря 2016 г.

Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча
Таленавіты сын беларускай зямлі, паэт Максім Багдановіч пражыў крыху больш як дваццаць пяць гадоў. Ён працаваў у літаратуры ўсяго толькі адно десяцігоддзе. Выдаў толькі адзіную кніжку паэзіі, якая адначасова была і яго першым зборнікам…
Мы павінны вучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур'ёзна хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, здаецца, да наіўнага шчыра верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу:
У родным крае ёсць крыніца
Жывой вады…
Творам, якія паспеў падарыць народу Максім Багдановіч, выпаў зайдросны лёс: да яго неўміручых радкоў усе з большай сілай цягнуцца сэрцы людскія. Імя паэта стала адным з самых дарагіх імёнаў у памяці ўдзячных нашчадкаў.

Сякацкая Р.П., настаўніца
беларускай мовы і літаратуры

25 ноября 2016 г.

У 9 класе ў гэтым навучальным годзе пачаў працаваць гурток “Магілёўцы”. На абмеркаванне вынесены тэмы, звязаныя з гістарычным мінулым роднага горада, яго сучасным, а таксама перспектывамі развіцця.
24 лістапада прайшло пасяджэнне гуртка на тэму “Легенды і паданні родных мясцін”.
Магілёў… Старажытны горад, які прывольна раскінуўся на маляўнічых дняпроўскіх берагах. Войны і пажары сцёрлі з абрысаў горада прыкметы стагоддзяў. Але засталіся легенды. Іх шмат. Адна з іх – самая вядомая аб слаўным беларускім волаце Машэку, у якога самадур-пан забраў нявесту.
Страшнай і праведнай была помста багачам-прыгнятальнікам, дорага заплацілі яны за несправядлівасць. Але не засцярогся народны заступнік ад каварства ворагаў, загінуў ад рукі сваёй любай, якая стала жонкай пана. На месцы гібелі Машэкі людзі насыпалі высокі курган і назвалі яго магілай льва.
Гэта самая вядомая легенда аб заснаванні Магілёва кранула сэрца народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, і ён напісаў паэму “Магіла льва”.

Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як з зямлі,
Яго Магілёвам назвалі,
Бо інакш прыдумаць не маглі.

Суздалева І.А.,
выхавацель групы падоўжанага дня

18 ноября 2016 г.

Стварэнне ўмоў для выхавання духоўна развiтай асобы – адна з галоўных задач сённяшняга часу.
Асноўная мэта педагогаў дапаможнай школы - фармiраванне самасвядомасцi  вучняў праз вывучэнне культурнай спадчыны беларусаў,  далучэнне дзяцей да самабытнай культуры свайго народа, пазнанне сябе як часткi народа Беларусi.
17 лiстапада ў школе прайшло пазакласнае мерапрыемства на тэму:   «Чаму Беларусь Белай Руссю завецца?»
Праз легенды і паданнi вучнi 7-8 класаў убачылi і пачулi «прыгажосць людзей зямлi беларускай». Падлеткі не толькi пазнаёмiлiся з iснуючымi паданнямi і легендамi аб узнiкненнi зямлi беларускай, але i паспрабавалi самастойна скласцi паданне аб Белай Русi.
Мерапрыемства атрымалася цiкавае, напоўненае яркiмi эмоцыямi.
У канцы мерапрыемства вучням было прапанавана закончыць сказ «Я люблю Беларусь, таму што…».

Сяцько А.В.,
настаўніца рускай мовы

10 ноября 2016 г.

I восень зноў у родным краi
На гэтым тыднi  ў нашай школе адбылося пазакласнае мерапрыемства для вучняў 4 класа на тэму «I восень зноў у родным краi». Вучнi знаёмiлiся з вершамi беларускiх паэтаў аб восенi, самi чыталi вершы, малявалi восень.
 Трэба адзначыць, што вучнi  пачатковых класаў цiкавяцца беларускай паэзiей, з любоўю ставяцца да роднай прыроды.

 

Маісеенка Н.М.
настаўніца пачатковых класаў

 

27 октября 2016 г.

  • Кажуць людзі: на Купалле,
    У кожным лесавым куточку,
    Кветка-папараць узыходзіць
    Цвіце ў гэту ночку.

            27 кастрычніка для вучняў 3,4 класаў прайшло падарожжа, прысвечанае фальклорнаму святу «У пошуках папараць-кветкi».  
    Хлапчукі і дзяўчаткі з вялікай цікавасцю знаёміліся з народнымі традыцыямі, гульнямі і песнямі. Дзеці разам з Васілінкай, Дзедам Барадзедам і Лешыкам  адгадвалі загадкі, спаборнічалі, скакалі праз «вогнішча», вадзілі карагоды. У кульмінацыі забавы ўсе адправіліся на пошукі папараць-кветкі, якая сімвалізуе шчасце, здароўе і росквіт. Здабыць яе вельмі цяжка, але  нашы вучні добра справіліся з усімі цяжкасцямі і ім  пашчаслівілася знайсці кветку. Напрыканцы мерапрыемства кожны ўдзельнік намаляваў сваю  папараць– кветку, а пасля - усе разам праспявалі песню пра цудоўную кветку.
    Вось такая прыгожая вандроўка атрымалася  ў нас!

    Золіна Н.К.,
    настаўніца пачатковых класаў

20 октября 2016 г.

  • Гадзіна пазакласнага чытання “ Сустрэча з казкай” (“Каму сказаць дзякуй”) прайшла 20 кастрычніка 2016 года ў 8 класе, мэтамі якой былі збліжэнне вучня ў з культурай беларускай мовы, пашырэнне іх чытацкага кругагляду, развіццё мовы, мыслення, памяці, выхаванне любві да чытання.
    Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў чытанні казкі: чыталі не толькі самостойна, але і па ролях. Вучні актыўна давалі ацэнкі прачытанаму, суадносілі змест з загалоўкам, стваралі вусныя малюнкі да прачытанага. Адказваючы на пытанні выхавацеля, дзеці зрабілі важныя для сябе вывады. На дадзеным уроку чытання  вучні добра засвоілі змест тэксту, выказваліся аб ім, раскрылі  свой чытацкі светапогляд.
    У ходзе такіх гадзін пазакласнага чытання вучні набываюць уменні і навыкі, неабходныя актыўнаму чытачу: любіць родную мову і чытаць  на ёй.
     
    Выхавацель ГПД 8 класа
    Касянкова I.С.

13 октября 2016 г.

  • 13 кастрычніка 2016 года на лагапедычных занятках з вучнямi 4 класа лагапед школы Л.У.Дайнека выкарыстала такую форму працы, як «Хвiлiнка маўлення». На занятках гучалi беларускiя прыказкi i прымаўкi, якія яркая адлюстроўваюць маральна-этычныя і эстэтычныя ідэалы, жыццёвы вопыт, мудрасць беларускага народа.
    Прыказкі i прымаўкi справядліва лічаць адным з неабходных сродкаў, якія спрыяюць развіццю мовы і лагічнага мыслення. Пераймаючы мову фальклору, дзецi запазычваюць вобразнасць, яркія параўнаннi, народныя абароты мовы, што ўзбагачае iх лексіку, удаклад-няе семантыку.

6 октября 2016 г.

  • 6 кастрычніка ў межах акцыі "Гаворым па-беларуску" адбыўся прагляд і абмеркаванне мультыплікацыйнага фільма, знятага па матывах беларускай народнай казкі "Лёгкі хлеб". Вучні пачатковых классаў з вялікім задавальненнем спачатку слухалі казку на беларускай мове, а потым глядзелі яе экранізацыю.

30 сентября 2016 г.

  • Я - беларус, я нарадзiўся
    На гэтай казачнай зямлi,
    Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
    Адвеку прашчуры жылi.
    Я - беларус, я ганаруся,
    Што маю гэтае iмя:
    Аб добрай славе Беларусi
    У свеце знаюць нездарма!

    Гэты і іншыя творы вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча гучалі 29 верасня ў дапаможнай школе па школьнай радыёсувязі.
    І вучні, і настаўнікі з задавальненнем слухалі родную мову. Вершы народнага паэта Беларусі Ніла Сямёнавіча Гілевіча, 85-годдзе якога мы адзначаем у верасні, увабралі ў сябе ўсё, што належыць беларускай зямлі: яе гісторыю, характар, дух яе высокіх аблокаў і імклівых ручаёў, прасторных дарог і вузенькіх сцяжынак, бязмежных палёў і маленькіх пылінак.

15 сентября 2016 г.

Да роднай мовы з любоўю

А хто мы такія, беларусы? Адкуль мы з'явіліся ў гэтым свеце? Чым мы знакамітыя? Шмат пытанняў гучала на працягу Тыдня беларускай мовы, які адбыўся ў пачатку верасня ў дапаможнай школе горада Магілёва – традыцыйна, ужо ў 20-ы раз.
Пачаўся Тыдзень інфармаваннем аб Дні беларускага пісьменства ў Рагачове, наведваннем выставы "Цуд, імя якому кніга" ў школьнай бібліятэцы.
Праводзіліся ўрокі культуры на тэму "Адкуль наш род і наша мова", класныя гадзіны "Любы край Беларуссю завецца". Аб майстэрству і талентах беларусаў сведчыла выстава прадметаў народнага побыту "Зроблена рукамі беларусаў".
А напрыканцы Тыдня адбылася незабыўная гасцёўня "Які гэта цуд – наша родная мова", на якую быў запрошаны магілеўскі пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктар Іванавіч Арцем'еў, які расказаў аб сваім стаўленні да роднай мовы, падарыў свае кнігі. Гучалі вершы, песні, жарты, прыказкі, загадкі на "мілагучнай", "трапяткой", "ільняной і жытнёвай" беларускай мове.

  • Сякацкая Рыма Піліпаўна,
    настаўніца беларускай мовы

    ДУА “Дапаможная школа г. Магілёва”